1 Лет 27
1 Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.
2 Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;
3 ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц.
4 Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.
5 Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы:
6 гэты Ванэя - адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.
7 Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
8 Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізрахіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
9 Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
10 Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
11 Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
12 Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
13 Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
14 Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
15 Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
16 А над плямёнамі Ізраілевымі, - у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Семяона - Сафатыя, сын Маахі;
17 у Левія - Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона - Садок;
18 у Юды - Эліяў, з братоў Давіда; у Ісахара - Омры, сын Міхаіла;
19 у Завулона - Ішмая, сын Авадыі; у Нэфталіма - Ерымот, сын Азрыіла;
20 у сыноў Яфрэмавых - Асія, сын Азазіі; у паўплемя Манасіінага - Ёіль, сын Фэдаі;
21 у паўплемя Манасіі ў Галаадзе - Ідо, сын Захара; у Веньяміна - Яасііл, сын Авэніра;
22 У Дана - Азарыіл, сын Ерахама. Вось правадыры плямёнаў Ізраілевых.
23 Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.
24 Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.
25 Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах - Ёанатан, сын Узіі;
26 над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам, - Эзрый, сын Хэлува;
27 над вінаграднікамі - Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках - Заўдый з Шэфама;
28 над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне - Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею - Ёас;
29 над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне - Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах - Шафат, сын Адлая;
30 над вярблюдамі - Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі - Ехдыя Мэраніцянін;
31 над дробным быдлам - Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда.
32 Ёнатан, дзядзькаў Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара;
33 Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін - сябар цара;
34 А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара.