Пс 147
Алілуя.
Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.