Пс 10
1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: «Як птушка ўзьляці на гару вашу»?
2 Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
3 Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
4 Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
5 Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
6 Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары;
7 бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.