ЛІКІ. 7. Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх, тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам, і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй. І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам; дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй; і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара; а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць. І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам. І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка. У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага; і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахваяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага. На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага; ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне, аднаго казла ў ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага. На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага. На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага. На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага. На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў: прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага. На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага. На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага. На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага. На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага. На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага. На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў; прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, адзін казёл у ахвяру за грэх, і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага. Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў; па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным; залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў; на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў, і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго. Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.