ПЕРШАЯ КНІГА ЛЕТАПІСАЎ. 1. Адам, Сіт, Энос, Каінан, Малелэіл, Ярэд, Энох, Матусал, Ламэх, Ной, Сім, Хам і Яфэт. Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі. Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма, Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма. Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта, Евусэя, Амарэя, Гергесэя, Эвэя, Аркея, Сінэя, Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя. Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх. Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра. У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, Гадарама, Узала, Дыклу, Эвала, Авімаіла, Шэву, Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана. А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала, Эвэр, Фалэк, Рагаў, Сэруг, Нахор, Тара, Аўрам, ён жа Абрагам. Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл. Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам, Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя. Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры. І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль. Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй. Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік. Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза. Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна. Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана. Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран. Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран. Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава; і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава. І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт, старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон, старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар, старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.