1 ЛЕТАПІСАЎ. 2. Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон, Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір. Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго. І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра. Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул. Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра. Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён. Сын Этана: Азарыя. Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай. А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых; Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза; Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя; Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму, чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая, шостага - Ацэма, сёмага - Давіда. Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое. Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін. Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон. І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла. Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува. Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай. Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага. Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі. Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія. Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама. Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер. Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур. Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда. Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны. Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай. Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным. Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла. У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха; І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая. Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада; Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда; Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю; Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу; Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума; Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму. Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона. Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма. Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая. Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура. І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза. Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф. Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану; яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса. Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма; Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра. У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот. Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне. Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане, і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.