ЁВА. 25. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў: улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх! Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае? І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай? Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі. Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.