ПСАЛТЫР. 3. Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго. Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае! Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!» Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву. Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае. Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне. І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне. Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш. Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.