ПСАЛТЫР. 46. Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма. Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці; бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю; скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя; выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў. Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце; бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна. Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім; сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.