ПСАЛТЫР. 51. Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава, пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў. Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною; твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік! Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць; ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны. За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых. Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць: вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім. А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя, вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.