ПСАЛТЫР. 53. Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава, калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?» Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне. Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх, бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою. Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю. Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх. Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае, бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.