ПСАЛТЫР. 66. Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня. Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім, каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё. Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе. Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі. Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе. Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.