ПСАЛТЫР. 99. Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля! Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою! Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай. Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае. Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.