ПСАЛТЫР. 109. Псальма Давідава. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх. Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх. У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне. Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага. Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў; учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай. З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.