ПСАЛТЫР. 112. Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна, ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе; Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная. Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях, прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю; з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага; няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!