ПСАЛТЫР. 115. Алілуя. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны. Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана. Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне? Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным. Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных! О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы. Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным, у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.