ПСАЛТЫР. 119. Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне. Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага! Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны? Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу. Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі. Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру. Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.