ПСАЛТЫР. 120. Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая. Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю. Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе: ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля. Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй. Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы. Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь. Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.