ПСАЛТЫР. 122. Песьня ўзыходжаньня. Я ўздымаю вочы мае да Цябе, Хто жыве ў нябёсах! Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас. Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай. Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.