ПСАЛТЫР. 123. Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, - калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, - дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас; воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю; прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя. Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам! Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся. Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.