ПСАЛТЫР. 125. Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне. Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!». Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся. Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень. Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю. Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.