ПСАЛТЫР. 128. Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль: шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне. На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае. Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў. Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна. Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае, якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй; і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!