ПСАЛТЫР. 129. Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе. Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх. Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, - Госпадзе! хто ўстоіць? Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою. Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся. Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта - раніцы, болей, чым варта - раніцы. Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне, і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.