ПСАЛТЫР. 141. Вучэньне Давідава. Малітва ягоная, калі ён быў у пячоры. Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся; выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю. Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне. Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы. Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых. Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне. Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць.