ПСАЛТЫР. 146. Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала. Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля. Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія. Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі. Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны. Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі. Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе. Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву; дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго. Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць; дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.