ПСАЛТЫР. 150. Алілуя. Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай. Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай. Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе. Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам. Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі. Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.