РЫМЛЯНАЎ. 16. Даручаю вам Фіву, сястру нашу, дыяканісу царквы Кенхрэйскай: прымеце яе дзеля Госпада, як прыстойна сьвятым, і памажэце ёй, у чым яна будзе мець патрэбу ў вас; бо і яна была памочніцаю многім і мне самому. Вітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе, якія галаву сваю клалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, а і ўсе цэрквы зь язычнікаў, - і дамовую іхную царкву. Вітайце любаснага мне Эпанета, які ёсьць пачатак Ахаі дзеля Хрыста. Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас. Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста. Вітайце Амплія, любаснага мне ў Госпадзе. Вітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага мне. Вітайце Апялеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Вітайце верных з дому Арыставулавага. Вітайце Ірадыёна, родзіча майго. Вітайце з сваякоў Наркіса тых, якія ў Госпадзе. Вітайце Трыфону і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Вітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю. Вітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ярмія і іншых зь імі братоў. Вітайце Філалога і Юлію, Нірэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх зь імі сьвятых. Вітайце адно аднаго з цалаваньнем сьвятым. Вітаюць вас усе цэрквы Хрыстовыя. Малю вас, браты, асьцерагайцеся тых, што спрычыняюць падзелы і звады, насуперак вучэньню, якога вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх; бо такія людзі служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, і лісьлівасьцю ды красамоўствам ачмураюць сэрцы прастадушных. Ваша пакора веры ўсім вядомая; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло. А Бог міру бразьне сатану пад ногі вашыя неўзабаве. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі! Амін. Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, Ясон і Сасыпатр, родзічы мае. Вітаю вас у Госпадзе і я Тэрцый, што пісаў гэта пасланьне. Вітае вас Гаій, гасьцінны да мяне і ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, гарадзкі скарбнік, і брат Кварт. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.