Пс 128
1 Песьня ўзыходжаньня.
Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
2 шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
3 На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
4 Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
5 Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
6 Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
7 якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;
8 і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!